Кудравец пра траўму: «Няўдала ўпаў на бок і прапусціў каля двух тыдняў. Ужо аднавіўся і працую ў агульнай групе»
1 красавіка, 16:46
Беларускі варатар маскоўскага «Дынама» Андрэй Кудравец расказаў пра траўму, з-за якой не змог прыехаць у зборную Беларусі, і пра адаптацыю ў расійскім клубе.
– У мяне было пашкоджанне. Няўдала ўпаў на бок і прапусціў каля двух тыдняў. Ужо аднавіўся і працую ў агульнай групе.
– Як у цябе праходзіць адаптацыя ў «Дынама»?
– Нармальна, ужо з усімі хлопцамі сябрую, размаўляю. Усё мне дапамагаюць, калектыў добры, – сказаў Кудравец.