Сяднёў – у ліку кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама» («Ухо»)
8 красавіка, 18:10
1
50-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Сяднёў уваходзіць у лік кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама».
Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», ягоная кандыдатура будзе разгледжаная ў выпадку адстаўкі Вадзіма Скрыпчанкі.
Пасля трох тураў ЧБ «Дынама» займае 5-е месца. У актыве 5 балаў. Пры Скрыпчанку каманда выйграла чэмпіянат Беларусі-2023.
«Ардабасы» пасля 4-х матчаў займае 3-е месца ў КПЛ. У актыве 7 ачкоў і адставанне на 1 бал ад лідзіруючага «Кайрата».
Нагадаем, у мінулым сезоне Сяднёў упершыню прывёў «Ардабасы» да перамогі ў чэмпіянаце Казахстана.
У сезонах-2011-2012 спецыяліст ужо ўзначальваў мінчан.
12 лет эпичному увольнению Седнева из минского «Динамо». Об отставке объявил диктор по громкой связи