Video
Двух фанатаў «Барселоны» арыштавалі ў Парыжы за нацысцкія і расісцкія жэсты падчас матча з «ПСЖ»
11 красавіка, 12:40
Паліцыя Парыжа паведаміла пра арышт двух фанатаў «Барселоны» пасля матча з «ПСЖ» (3:2) у чвэрцьфінале ЛЧ.
Паліцыя гэта зрабіла пасля відэа, дзе заўзятары каталонцаў паказвалі нацысцкія і расісцкія жэсты падчас гульні.
Другі матч паміж камандамі правядуць 16 красавіка ў Барселоне.