Жан-Луі Гасэ: «Не кожны год гуляеш у еўракубкавых чвэрцьфіналах, гульцы «Марсэля» павінны разумець значэнне гэтых матчаў»
11 красавіка, 16:18
Галоўны трэнер «Марсэля» Жан-Луі Гасэ выказаўся напярэдадні матчу з «Бенфікай» у 1/4 фіналу Лігі Еўропы.
– Не кожны год гуляеш у еўракубкавых чвэрцьфіналах, гульцы павінны ўсведамляць значэнне гэтых матчаў і разумець, які ўзровень неабходна паказаць.
«Бенфіка» моцная ў атаке, у іх ёсць вопыт выступленняў у гэтым турніры. Яны гуляюць вельмі інтэнсіўна, і мы павінны дзейнічаць адпаведным чынам, – сказаў Гасэ.