Радзікоўскі пра матчы з «Іслаччу»: «Локцем ударылі па твары, а потым па сцягне – пасля гэтага ўжо складана было бегаць»
Нападаючы дзяржынскага «Арсенала» Дзмітрый Радзікоўскі распавёў пра матч з «Іслаччу» (2:0) у чацвёртым туры ЧБ і пра сваю адаптацыю ў Беларусі.
Нагадаем, што Радзікоўскі ў пачатку сакавіка перайшоў з маскоўскага «Лакаматыва» ў дзяржынскі клуб.
– Першы тайм атрымаўся для нас вельмі складаным – былі пераважна вынасы мяча. Але я заўважыў, што ўвесь беларускі футбол такі – далёкія перадачы, дастаўка мяча нападаючым, барацьба. Для мяне гэта нязвыкла, таму спрабую да гэтага адаптавацца. Так што яшчэ і таму нам да перапынку было цяжкавата атакаваць. Ды і пасля яго – таксама. Балазе мы рэалізавалі свае галявыя моманты, а суперніку зрабіць гэта не дазволілі.
– У параўнанні з папярэднімі матчамі «Арсенал» перайшоў на схему з трыма цэнтральнымі абаронцамі. Чаму?
– Наша каманда наогул можа гуляць па вельмі многіх схемах - яны ў нас запланаваны для выкарыстання. Мы адпрацоўваем іх на трэніроўках, каб можна было заўсёды па неабходнасці змяніць расстаноўку падчас сустрэчы. Бо для суперніка гэта будзе нечакана і нязвыкла – і так можна дастаўляць яму непрыемнасці на поле. Моладзевы склад «Лакаматыва» прымяняў гэта заўсёды, так што нам гэта ўсё знаёма.
– Цікава атрымалася. З «Дняпром» і «Віцебскам» вы нядаўна згулялі ўнічыю. Затое «Іслач», якая накшталт як іх мацней, абгулялі. Чаму так?
– Так, мы звярнулі на гэта ўвагу. Магу сказаць так. У нас новая каманда. І зараз з часам яшчэ толькі згуляем – з кожным матчам, з кожным тыднем. Пры гэтым пакуль пастаянна мяняецца наш стартавы склад. Таму пачатак чэмпіянату і быў даволі складаны для нас. Але зараз будзем гуляць усё лепш і лепш, намацваць свой футбол – і радаваць нашых заўзятараў, – сказаў Радзікоўскі.