Радзікоўскі пра прызнанне найлепшым гульцом у матчы з «Іслаччу»: «Падарылі спартыўны паільнік і адзенне – ці то пальчаткі, ці то шапка»
14 красавіка, 12:57
Галявы дубль расійскага нападаючага Дзмітрыя Радзікоўскага дапамог «Арсеналу» абгуляць «Іслач» (2:0) у чацвёртым туры ЧБ, дзякуючы чаму яго прызналі найлепшым гульцом сустрэчы.
18-гадовы футбаліст распавёў пра змесціва пакета, які яму падарылі за рэзультатыўнасць.
«Спартыўны паільнік. І яшчэ нейкая вопратка – ці то пальчаткі, ці то шапка. Я пакуль нават разгледзець толкам не паспеў», – сказаў Радзікоўскі.