Іранскія легіянеры Арабхазаэлі і Махдзі пакінулі «Нёман» («Заўзеем за ФК Нёман»)
15 красавіка, 15:35
Паводле інфармацыі Telegram-канала «Заўзеем за ФК Нёман», іранскія футбалісты Хасан Хасейн Арабхазаэлі і Ахмадзі Дастджэрдзі Махдзі пакінулі «Нёман», дзе праходзілі прагляд з сакавіка, не падпісаўшы кантракт.
Нападаючы Махдзі браў удзел у кантрольным матчы гульцоў дубля «Нёмана» супраць «Змены», правёў на полі адзін тайм і вызначыўся забітым голам.