Гвардыёла – пра пенальці Сілвы: «Ён сказаў, што хоча прабіць, а гулец ён надзейны»
18 красавіка, 11:34
Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў пенальці ў выкананні Бернарду Сілвы, які ўзяў Андрэй Лунін, у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў з «Рэалам» (1:1, 3:4 па пенальці).
«Ён сказаў, што хоча прабіць, а гулец ён надзейны. І матч які правёў!» – сказаў Гвардыёла.
Украінскі брамнік «Рэала» Андрэй Лунін у пасляматчавай серыі пенальці адбіў два ўдары ад гульцоў «Манчэстэр Сіці» – Бернарду Сілвы і Матэа Кавачыча.