«Шэфілд Юнайтэд» вылецеў з АПЛ пасля аднаго сезону ў лізе
27 красавіка, 22:43
«Шэфілд Юнайтэд» датэрмінова стаў першай камандай, якая вылецела з АПЛ у сезоне 2023/24.
У 35-м туры «клінкі» ў гасцях прайгралі «Ньюкаслу» (1:5). Цяпер у каманды 10-ачковае адставанне ад 17-й пазіцыі за 3 туры да канца, што не пакідае шанцаў на захаванне месца ў эліце.
«Шэфілд Юнайтэд» правёў у АПЛ адзін сезон пасля выхаду з чэмпіёншыпа па выніках 2022/23. Каманда забіла менш за ўсё галоў – 34, а таксама прапусціла больш за ўсё – 97.
Барацьбу за месца ў АПЛ у сезоне 2024/25 працягваюць «Бёрнлі», «Лутан», «Эвертан» і «Нотынгем».