«ПСЖ» – чэмпіён Францыі сезона-2023/24
28 красавіка, 22:15
«ПСЖ» стаў чэмпіёнам Францыі сезона-2023/24.
Парыжане сталі недасяжнымі для «Манака» за тры туры да заканчэння сезона ў Лізе 1. Сёння «манегаскі» саступілі «Ліёну» (2:3).
«ПСЖ» мае 70 ачкоў пасля 31 тура, «Манака» – 58.
Для парыжан гэта 12-е чэмпіёнства ў гісторыі і трэцяе запар.
Турнірная табліца Лігі 1 тут.