Аляксандр Сялява: «З ідэяй яшчэ пагуляць за мяжой да гэтага часу не развітаўся. Зімой не было цікавых варыянтаў»
2 траўня, 14:28
Беларускі паўабаронца мінскага «Дынама» Аляксандр Сялява заявіў аб жаданні выступаць за межамі краіны.
У 31-гадовага футбаліста ёсць адзіны вопыт легіянерства: у 2021-2022 гадах Сялява выступаў у «Растове» (Расія, Д1).
– Узімку разглядаў магчымасць змяніць месца працоўнай прапіскі?
– З ідэяй яшчэ пагуляць за мяжой да гэтага часу не развітаўся. Па-сапраўднаму цікавых варыянтаў не знайшлося. Было пару прапановаў, але не дамовіліся. Ну а для сябе адразу пазначыў: калі працягну кар'еру на Радзіме, то толькі ў мiнскім «Дынама», – сказаў Сялява.