Гаўрыловіч пра матч з «Віцебскам»: «Ніколі не чакаеш трайной замены ў першай палове – Скрыпчанку не падабалася гульня мінскага «Дынама»
3 траўня, 17:52
Абаронца мінскага «Дынама» Аляксей Гаўрыловіч пракаментаваў рашэнне галоўнага трэнера каманды Вадзіма Скрыпчанкі зрабіць трайную замену на 36-й хвіліне матча з «Віцебскам» у 7-м туры ЧБ.
– Як каманда адрэагавала на такі ход? Чакалі такога павароту падзей?
– Ну як ... Ніколі не чакаеш трайную замену ў першай палове матчу. Значыць, мы так гралі. Заслужылі сваімі дзеяннямі. Напэўна, калі б была магчымасць зрабіць больш замен – трэнерскі штаб іх бы і зрабіў.
– Што ў распранальні казаў у перапынку Вадзім Скрыпчанка?
– Зразумела, што яму не падабалася наша гульня. Зрабіў нейкія заўвагі па зместу, ды і не нейкія... Ну ў прынцыпе, ён сказаў нам тыя рэчы, што мы і самі разумелі. Проста трэнер больш эмацыйна зарадзіў нас, – сказаў Гаўрыловіч.