Лунін пагадзіўся падоўжыць кантракт з «Рэалам» да 2029 года (Relevo)
Галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін пагадзіўся падоўжыць пагадненне з «каралеўскім» клубам да 2029 года, паведамляе іспанскае выданне Relevo.
Паводле інфармацыі выдання, украінскі галкіпер «Рэала» застаецца з клубам на сезон 2024/25 год і згодны скласці канкурэнцыю Ціба Куртуа ў далейшым. Некаторыя дэталі пагаднення паміж гульцом і клубам яшчэ трэба будзе абмеркаваць і падпісаць афіцыйна.
Па новым кантракце Луніна з «Рэалам», гульцу будзе істотна павялічана заработная плата. Клуб пачаў перамовы з футбалістам яшчэ да 2-й траўмы Цібо Куртуа.
Прадстаўнікі Луніна і кіраўніцтва «Рэала» ведаюць, што ў бліжэйшыя месяцы магчымы паступленні прапаноў ад іншых клубаў аб магчымым трансферы гульца. Паміж імі ёсць разуменне, што ў выпадку прапановаў ад вялікіх клубаў яны могуць быць разгледжаны.
У гэтым сезоне 25-гадовы ўкраінец згуляў 30 матчаў у складзе «Рэала», 12 з якіх адыграў на нуль. Статыстыка гульца – тут.