Шкурын намінаваны на званне найлепшага гульца Экстракласы па версіі Transfermarkt

13 траўня, 20:43

Форвард «Сталі» Ілля Шкурын трапіў у спіс прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца Экстракласы. Беларус таксама ёсць у спісе на званне найлепшага нападніка лігі.

У бягучым сезоне на рахунку Шкурына 31 матч у чэмпіянаце Польшчы, 15 галоў і пяць асістаў. У спісе бамбардзіраў нападнік размяшчаецца на другім месцы.

Нагадаем, што Transfermarkt у красавіку падняў кошт Шкурына да 2 млн еўра. Перад стартам сезона 24-гадовы гулец ацэньваўся ў 600 тысяч еўра.

Прагаласаваць за Шкурына можна тут.