Ого, «ПСЖ» адхіліў Месі на два тыдні без заробку! Аргенцінец можа больш не згуляць за парыжан

Не перанёс паездку, нягледзячы на ​​паразу.

Аўтар — Бона Сфорца
3 траўня 2023, 04:32
Ого, «ПСЖ» адхіліў Месі на два тыдні без заробку! Аргенцінец можа больш не згуляць за парыжан

«ПСЖ» у выхадныя прайграў «Лар'яну» (1:3) у Лізе 1 – і, магчыма, гэта была апошняя гульня Ліянеля Месі за парыжан.

• «ПСЖ» адхіліў Месі ад трэніровак на 2 тыдні, паведамляюць RMC Sport і L'Equipe. Адзначаецца, што ў гэты перыяд яму таксама не будуць выплачваць заробак.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, але надзейныя крыніцы сведчаць, што гэта праўда.

RMC Sport таксама дадаюць, што катарскi бос клуба Насер Аль-Хелаіфі вырашыў паказаць, што «ні адзін гулец не можа быць вышэй за «ПСЖ».

• Прычына – паездка Месі ў Саудаўскую Аравію, куды ён адправіўся праз некалькі гадзін пасля матча з «Лар'янам» у рамках сваiх абавязкаў у якасці амбасадара Саудаўскай Аравіі па пытаннях турызму. Ліянэль правёў у краiне некалькі дзён са сваёй сям'ёй.

Месi таксама апублікаваў пост у Instagram з платным партнёрствам агенцтва турызму Саудаўскай Аравіі з класным пачаткам: «Хто б мог падумаць, што Саудаўская Аравiя мае так шмат зеленi?». Фанаты шмат жартуюць, што мелася на ўвазе плата за паездку.

• У чым праблема? Як паведамляе L'Equipe, у «ПСЖ» было запланавана два дні адпачынку пасля матча з «Лар'янам», але толькі ў выпадку перамогі каманды.

Гэтага, як вядома, не адбылося, але Месі ўсё роўна адправiўся ў падарожжа, не папярэдзіўшы ні трэнера Крыстафа Галцье, ні спартыўнага дырэктара Луіша Кампуша.

Advertisment

Выданне таксама паведамляе, што гульцы «ПСЖ» былі шакiраваныя тым, што Месі вырашыў не адмяняць сваю паездку.

• Пасля адхілення Месі яшчэ зможа тэарэтычна згуляць у трох матчах сезона. Але карэспандэнт New York Times Тарык Панджа паведамляе, што 35-гадовы аргенцiнец больш не згуляе за ПСЖ – а наступны сезон правядзе ў іншым клубе.

Фота: Instagram Ліянеля Месі, L'Equipe