А дзе Базанаў мог бы адпачыць у Беларусі?
Прыдумалі некалькі варыянтаў
5 сакавіка, 18:56
Зусім нядаўна экс-старшыня АБФФ зноў прарваўся ў Еўропу. Уладзіміра Базанава яўна не пужаюць санкцыі і дэпартацыі
🙃 Але ж мы падумалі, што прыхільніку рэжыма варта б падшукаць варыянты адпачынку ўнутры Беларусі.
Прапануем яму наведаць санаторый «Вясёлка»,
Паглядзець футбол на трыбунах цудоўнага стадыёна Давыд-Гарадка,
Папінаць мяч на полі лінгвагуманітарнага каледжу ў Мінску,
Наведаць «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім
Ці сфатаграфавацца са славутымі помнікамі ў Беларусі – бульбе, бабру і агурку 😁
✍️ А што б прапанавалі вы?