Сурвэтка, на якой Месі падпісаў свой першы кантракт, будзе разыграна на аўкцыёне. Вас здзівіць яе стартавы кошт

Самы дарагі кавалак паперы.

Аўтар — Sam_Na_Sam
6 сакавіка, 15:35
Сурвэтка, на якой Месі падпісаў свой першы кантракт, будзе разыграна на аўкцыёне. Вас здзівіць яе стартавы кошт

Анлайн-аўкцыён у доме «Бонхамс», што ў Нью-Ёрку», адбудзецца з 18 па 27 сакавіка. Першы кантракт Ліянэля Месі з «Барселонай» – адзін з галоўных яго лотаў. Нагадаем, што пагадненне з будучай зоркай было падпісана на сурвэтцы. Стартавая цана лота больш за 380 тысяч долараў!

Лот выставіў на продаж футбольны агент Орасио Гаджыолі. Раней была верагоднасць, што сурвэтка адправіцца ў клубны музей, але гэтага так і не здарылася. Увесь час (з 2000 года) дакумент захоўваўся ў сейфе банка Credit Andorra.

На сурвэтцы напісана: «У Барселоне, 14 снежня 2000 года, у прысутнасці спадара Хасэпа Мінгельі і Орасіо, тэхнічны сакратар «Барселоны» Карлес Рэшак бярэ на сябе адказнасць, нягледзячы на некаторыя меркаванні супраць падпісання Ліянэля Месі, падпісаць кантракт з гульцом пры ўмове захавання ўзгодненых ганарараў».

Цікава, ці падымецца кошт сурвэткі падчас таргоў?