Бойня «Трабзанспора» і «Фенербахчэ»: фаны гаспадароў атакавалі гульцоў гасцей, а тыя адбіваліся, як у кунг-фу
У каго Батшуаі гэтаму навучыўся?
18 сакавіка, 12:00
«Фенербахчэ» перамог «Трабзанспор» 3:2 у матчы 30-га тура чэмпіянату Турцыі. Дублем вызначыўся Фрэд, а пераможны мяч на 87-й хвіліне забіў Мішы Батшуаі.
Пасля фінальнага свістка гульцы сталічнай каманды пачалі святкаваць у цэнтральным крузе, што відавочна не спадабалася мясцовым фанатам, якія масава выбеглі на поле.
Далей пачалося сапраўднае вар'яцтва:
Паміж гульцамі і заўзятарамі пачаліся сутычкі, у тым ліку і ў падтрыбунным памяшканні:
На відэа патрапілі моманты, як гульцы «Фенера» білі фанатаў. Батшуаі зрабіў гэта нагой з развароту:
Брайт Асеі-Сэмюэл – кулаком:
Хтосьці з прадстаўнікоў кіраўніцтва стамбульцаў пачаў кідаць у заўзятараў посудам:
Так на ўсе гэтыя падзеі ў твітары адрэагаваў бельгійскі нападаючы: