Трэнеру і гульцам БАТЭ прапанавалі напісаць свае мэты на сезон. Падаецца, уся каманда прагне аднога
Што барысаўчане чакаюць ад сезона
22 сакавіка, 20:11
Галоўнаму трэнеру і некаторым футбалістам БАТЭ прапанавалі напісаць свае мэты на бягучы сезон чэмпіянату Беларусі на адмысловых футболках. Увесь гэты працэс быў запісаны на відэа і выкладзены ў сацыяльныя сеткі клуба. Прапануем вам азнаёміцца.
Ігар Крывушэнка пажадаў «вярнуць БАТЭ на вяршыню», сярод іншых мэтаў – перамогі і, вядома, чэмпіёнства.