Корзун, Капленка і Валадзько павіншавалі беларускую моладзь з перамогай над Польшчай
Падтрымка ад старэйшых таварышаў.
24 сакавіка, 20:38
Мікіта Корзун і Кірыл Капленка павіншавалі юнацкую зборную Беларусі з перамогай над камандай Польшчы прама пад час трэніроўкі на Мальце. Да іх далучыўся і былы абаронца зборнай Максім Валадзько, які пажадаў хлопцам удачы ў матчы з Босніяй і Герцыгавінай.
Ці дапаможа такая падтрымка ад старэйшых таварышаў?