«Гэта апошні раз, калі ты абражаеш мяне! Ты мяне пачуў ці як?!»

Фанаты «Барселоны» вырашылі паздзеквацца над Іньіга Марцінесам — іспанец не застаўся ў баку.

1 красавіка, 19:51
«Гэта апошні раз, калі ты абражаеш мяне! Ты мяне пачуў ці як?!»

Цэнтральны абаронца «Барселоны Іньіга Марцінес перайшоў у каталонскі клуб з «Атлетык» Більбао яшчэ мінулым летам і з таго часу правёў толькі 15 гульняў у Ла Лізе — частыя траўмы не даюць гульцу раскрыцца, але фанатаў, напэўна, гэта мала хвалюе.

1 красавіка Марцінес ехаў на сваім аўтамабіле каля трэніровачнага комплекса «Барселоны» — «Джоан Гампер», калі яго сустрэла група маладых фанатаў сіне-гранатавых, якія выкрыквалі ў адрас гульца здзекі на конт яго гульні. Абаронцу гэта вельмі раззлавала, настолькі, што ён вырашыў выйсці з машыны і асабіста пагутарыць з маладзёнамі.

«Гэта апошні раз, калі ты называеш мяне ёлупам, апошні. Апошні раз, калі вы мяне абражаеце. І твой сябра таксама. Вы пачулі мяне? Апошні. И не будзь дзёрзкім».

10 красавіка «Барселона» згуляе супраць ПСЖ у паўфінале Лігі Чэмпіёнаў.