Мы прапанавалі чытачам сацыяльных сетак «Трыбуны» адгадаць спартсмена, схаванага на фатаграфіях. Адказваем, хто гэта быў?

Гуляў разам з Раналду, пераходзіў у «Мілан» і свяціўся з Івуліным: публікуем арыгінальныя здымкі

Аўтар — Mojše Kulbak
6 красавіка, 14:34
Мы прапанавалі чытачам сацыяльных сетак «Трыбуны» адгадаць спартсмена, схаванага на фатаграфіях. Адказваем, хто гэта быў?

5 красавіка ў сацыяльных сетках «Трыбуны» быў выкладзены інтэрактыўны пост. Мы прапанавалі чытачам здагадацца, хто з беларускіх спартсменаў схаваны на фатаграфіях.

Пад допісам з’явілася вялікая колькасць каментарыяў з правільным адказам. Мы былі вельмі ўсцешаныя тым, як лёгка нашыя падпісчыкі пазналі легендарнага беларускага футбаліста Віталя Кутузава.

А цяпер прапануем вам азнаёміцца з арыгіналамі тых фатаграфій. Калі вы не здолелі правільна адказаць у нашай віктарыне – трымайце разгадку. А калі знайсці Віталя Кутузава пад размыццём вам было нескладана – занурайцеся ў рэтраспектыву жыцця футбаліста разам з намі.

2001 год. Віталь Кутузаў пераходзіць у «Мілан». Разам з беларусам на фота – тагачасны віцэ-прэзідэнт італьянскага клуба Адрыяна Галіяні.

2002 год. «Спортынг» гуляе ў гасцях з белградскім «Партызанам» у Кубку УЕФА (папярэднік Лігі Еўропы). На полі Віталь Кутузаў, арэндаваны ў «Мілана», і яшчэ зусім малады Крышціяну Раналду. Дарэчы беларус у той сустрэчы адзначыўся голам, але матч скончыўся нічыёй – 3:3.

2008 год. Віталь Кутузаў у складзе зборнай Беларусі прымае англічан на сваім полі ў рамках кваліфікацыі на ЧС-2010. У той сустрэчы Павел Сітко адзначыўся голам з перадачы Ігара Стасевіча, але беларусы прайгралі з лікам 1:3. Галоўнай зоркай вечару стаў адзін з герояў фота – Уэйн Руні. Нападнік тады знаходзіўся ў выдатнай форме, што і даказаў у матчы зборнай. 2+1 па сістэме гол+пас на рахунку англічаніна.

2009 год. Віталь Кутузаў пераходзіць у «Бары» – у тым годзе клуб заняў першае месца ў італьянскай Серыі Б, чым забяспечыў сабе выхад у вышэйшы дывізіён краіны. Тады каманду трэніраваў малады і перспектыўны спецыяліст – Антоніа Контэ.

2021 год. Віталь Кутузаў і Аляксандр Івулін разам. Гэтае фота было зробленае на адной з імпрэз «Крумкачоў» падчас здыманняў серыяла «А Саша выйдет?» пра спробу Івуліна стаць прафесійным футбалістам.