Трэнер «Фіярэнціны» святкаваў гол і... пацалаваў журналістку проста ў вусны
Яна была не супраць, хоць абодва афіцыйна ў шлюбе
19 красавіка, 23:32
У матчы 1/4 финалу Лігі Канферэнцый «Фіярэнціна» перамагла чэшскую «Вікторыю» — пасля сухіх нулёў на табло ў асноўны час італьянцы-такі давялі справу да канца. Два галы, Гансалеса (92') і Бірагі (108') у дадатковы час вырашылі лёс сутрэчы. Варта адзначыць, што чэхі гулялі ў меншасці з 67 хвіліны сустрэчы.
Пасля аднаго з галоў трэнер фларэнційцаў, Вінчэнца Італьяна, не здолеў стрымаць эмоцыі... і пацалаваў журналістку, Ванэсу Леанардзі. Напэўна, яна была не супраць, а можа нават і за.
Ванэса Леанардзі — вядомая італьянская журналістка, у яе ёсць муж.
Сям'я ёсць і ў галоўнага коўча «Фіярэнціны»: жонка і двое дзяцей.