Шкурын выдаў фінт у стылі Раналдзiньi і забіў свой 14-ы мяч у чэмпiянаце Польшчы
Беларус працягвае радаваць сваіх заўзятараў.
28 красавіка, 18:00
5
У матчы 30-га тура польскай Экстракласы «Сталь» Іллі Шукрына прымала варшаўскую «Легію».
Госці з пенальці адкрылі лік у матчы – на 21-й хвіліне 11-метровы рэалізаваў Жазуэ.
Выратоўваць каманду зноў узяўся Ілля Шкурын. На 39-й хвіліне беларус ідэальна прыняў закід Мацея Даманскага і адправіў мяч у блізкі кут – 1:1.
Для Шкурына гэты мяч стаў 14-м у бягучым розыгрышы чэмпіянату. Ад лідара бамбардзірскага спісу іспанца Эрыка Экспазіта са «Шлёнска» ён адстае на 3 мячы.
Беларускі нападаючы адзначыўся і шыкоўным фінтом у стылі Раналдзiньi – пракінуў паміж ног абаронцы суперніка, якi завалiў беларуса, але суддзя не пабачыў парушэння.
На жаль, «Сталь» усё ж прайграла (1:3). Каманда размяшчаецца на 10-м радку.