Аліна Гарнасько: «Думаю, на міжнароднай арэне нас вельмі-вельмі не хапае. Веру, што па нас шчыра сумуюць»
Бронзавая прызёрка Токіа-2020 гімнастка Аліна Гарнасько разам з калегай Анастасіяй Салас распавялі, што хочуць вярнуцца да міжнародных спаборніцтваў.
Аліна Гарнасько. Хацелася б вярнуцца на міжнародную арэну.
Супрацоўніца дзяржТВ. А вы ўвогуле рыхтуецеся?
Аліна Гарнасько. Мы заўжды гатовыя.
Анастасія Салас. Мы заўсёды ва ўзбраенні. І ў любы момант гатовыя выйсці на міжнародную арэну. І не проста выйсці.
Аліна Гарнасько. Я думаю, што нас там вельмі-вельмі не хапае. Я веру, што па нас шчыра сумуюць. А мы хутка абавязкова падʼедзем.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсменаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com