Беларус Шарамкоў выйграў этап Кубка свету ў Баку
9 сакавіка, 20:16
У Баку пры ўдзеле беларускіх спартоўцаў праходзіць этап Кубка свету па спартовай гімнастыцы.
У вольных практыкаваннях сярод мужчын золата заваяваў Ягор Шарамкоў. 25-гадовы беларус атрымаў найвышэйшую адзнаку (14,933 бала) і апярэдзіў японца Кадзукі Мінамі (14,666), а таксама філіпінца Карласа Юла (14,366).