Гулец зборнай Кітая Ху Цзіньмін перайшоў у «Кронан»
20 лютага 2023, 23:50
Лінейны Ху Цзіньмін перайшоў у «Кронан». Гандбаліст гуляе ў зборнай Кітая.
Пагадненне разлічана на паўтара сезона. Папярэдні клуб гульца – «Данскія Казакі» з Таганрога.
Цзіньмін будзе выступаць у «Кронане» пад 27 нумарам.
Ён дэбютаваў з чатырох мячоў у вароты «Мяшкоў Брэсту» ў матчы чэмпіянату Беларусі.