Каралёк аднавіўся пасля траўмы і дапамог «Кельце» выйсці ў фінал Кубка Польшчы
13 красавіка 2023, 08:32
Беларускі лінейны Арцём Каралёк аднавіўся пасля траўмы атрыманай у спарынгу з Расіяй у сакавіку.
Гандбаліст дапамог «Кельце» абгуляць «Квідзынь» (38:25) у паўфінале Кубка Польшчы. На рахунку Каралька 4 закінутыя мячы.
«Кельце» 17-ы раз запар выйшаў у фінал. Там каманда беларуса згуляе з «Віслай».