Дзмітрый Нікуленкаў: «Шыловіч стане дапамагаць мне і ў СКА»
21 чэрвеня, 23:45
Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікулкнкаў расказаў, што экс-гулец зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Шыловіч увойдзе ў трэнерскі штаб каманды.
– Памочнікам Юрыя Шаўцова ў зборнай вы, відавочна, застаяцеся. А што з маладзёжкай?
– Ёй трэба будзе ўдзел у гандбольным турніры Гульняў краін СНД. Ён пройдзе ў Брэсце з 4 да 10 жніўня. Да гэтых спаборніцтваў каманду буду рыхтаваць я разам з Сяргеем Шыловічам, які стане дапамагаць мне і ў СКА, – сказаў Нікуленкаў.