Кулеш стаў найлепшым гульцом месяца гандбольнай бундэслігі
10 лістапада, 10:54
Беларускі гандбаліст Уладзіслаў Кулеш, які гуляе за «Гановер», быў прызнаны найлепшым гульцом кастрычніка ў чэмпіянаце Германіі.
Кулеш быў выбраны па выніках галасавання заўзятараў. За беларуса было аддадзена 39,7% галасоў, што больш чым у два разы больш, чым у гандбаліста на другім месцы.
За кастрычнік Уладзіслаў Кулеш закінуў 23 галы за 4 гульні. Таксама ён вызначыўся 4 перадачамі і адным перахопам.
У цяперашнім сезоне клуб беларуса займае 6 радок з 18 каманд чэмпіянату.