Барбашынскага не зарэгістравалі «кандыдатам» у «дэпутаты» савету Лукашэнкі па Гродненскай вобласці
3 лютага, 16:23
Намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэя Барбашынскага не зарэгістравалі «кандыдатам» у «дэпутаты» савету Лукашэнкі па Гродненскай вобласці.
Функцыянер вылучаўся па Ашмянскай выбарчай акрузе.
Адзначым, што па гэтай акрузе быў зарэгістраваны толькі адзін «кандыдат»: член «Камуністычнай партыі Беларусі» Вольга Барысенка-Робко.
Нагадаем, што ў 2020-м годзе Барбашынскі быў даверанай асобай Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.