Вячаслаў Шумак: «Былі варыянты за мяжой, але не бачыў сэнсу з'язджаць у іншую лігу – было б непрыгожа пакідаць «Мяшкоў»
26 сакавіка, 14:00
Гандбаліст «Мяшкова» Вячаслаў Шумак пракаментаваў падаўжэнне кантракту з камандай.
– У канцы лютага вы працягнулі кантракт з «Мяшкоў Брэст». Ці доўга разважалі над гэтым рашэннем?
– Мабыць, не. У мяне былі варыянты за мяжой. Але адыграўшы ўжо столькі гадоў у родным горадзе, пры сваіх трыбунах, на вачах у каханых заўзятараў, не бачыў сэнсу з'яжджаць у іншую лігу. Падумаў, што было б непрыгожа пакідаць «Мяшкоў Брэст». Таму доўга над рашэннем не думаў. Не ведаю, колькі трэба будзе выступаць на прафесійным узроўні, але разлічваю яшчэ пайграць. Адчуваю сябе добра і адчуваю, што магу прыносіць карысць камандзе, – сказаў Шумак.