Андрэй Арамнаў: «Яны зноў не ўзялі мяне на чэмпіянат свету без тлумачэння прычын»
9 ліпеня, 17:52
Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў расказаў, што трэнерскi савет не даў дабро на адпраўку спартсмена на чэмпіянат свету-2023.
– Усё ідзе па плане!
Хаця яны зноў не ўзялі мяне на чэмпіянат свету без тлумачэння прычын.
Апошняе слова яшчэ не сказанае. Падрыхтоўка працягваецца, – напісаў Арамнаў.
Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) раней аб'явіла, што для допуску на турніры спартсмены з Расіі і Беларусі павінны падпісаць дэкларацыю з абавязацельствам «не выказвацца ў падтрымку вайны». Спаборнічаць дапушчаныя спартсмены будуць у нейтральным статусе ў форме шэрага колеру.