Салаўёў зарабіў трэці асістэнцкі бал у сезоне АХЛ
26 лістапада 2022, 09:03
Беларускі абаронца «Калгары» Ілля Салаўёў зарабіў трэці бал у гэтым сезоне.
Перадача Салаўёва дапамагла яго камандзе абыграць «Абатсфорд» Данілы Клімовіча (5:1). Усяго ў гэтым сезоне абаронца згуляў 16 матчаў, у яго 3 (0+3) балы.
У «Абатсфорда» Климовіч зноў апынуўся ў запасе. Праблем са здароўем у яго няма. У сезоне ён набраў 3 (1+2) ачкі ў 11 гульнях.