Чух пра 1:3 з «Брэстам»: «Лідзе» не хапае лідэраў, якія маглі б вырашыць у канцоўцы або павярнуць гульню ў патрэбнае рэчышча. Маладыя хлопцы не чуюць, гуляюць у свой дзіцячы хакей»

30 лістапада 2022, 15:32

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў паражэнне ад «Брэста» (1:3).

– Мы гулялі нядрэнна да канцоўкі другога перыяду. Некаторыя маладыя хлопцы не разумеюць, як трэба дзейнічаць за 30 секунд да перапынку пры ліку 1:0. Яны дапускаюць адны і тыя ж памылкі, хоць мы ўвесь час паказваем на іх. Не чуюць, гуляюць у свой дзіцячы хакей.

«Брэст» у трэцім перыядзе згуляў па ліку, як і ў мінулым матчы. Проста трымаў шайбу, а мы бегалі, хацелі нешта выратаваць. Бракуе лідэраў, якія маглі б вырашыць у канцоўцы або павярнуць гульню ў патрэбнае рэчышча. Быў момант у Арэхіна, але пасля яго атрымалі адказ і на гэтым усё скончылася.

– Ці можаце зараз папоўніць склад больш вопытнымі хакеістамі?

– Дзе іх зараз узяць... Гэта не для нас.

– Выхаваць моладзь?

–  Атрымліваецца, у некаторых гэта першы сезон на дарослым узроўні і ім не хапае канцэнтрацыі ў патрэбны момант, каб згуляць правільна. У «Брэста» ў гэтым плане нашмат цікавей усё адбываецца. Яны кантралююць шайбу, а ў нас моладзь, нажаль, робіць незразумелыя рэчы на лёду.

– А ці ёсць варыянт ратаваць моладзь з фарм-клуба?

– Мы ўсё ж стараемся ім давяраць нават у адказныя моманты. Наконт ратацыі, падумаем, але не на гарачую галаву, – сказаў Чух.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com