Скабелка будзе ўзначальваць зборную Казахстана на Кубку Першага канала
5 снежня 2022, 15:27
Беларускі трэнер «Барыса» Андрэй Скабелка будзе ўзначальваць зборную Казахстана на Кубку Першага канала, які пройдзе з 15 па 18 снежня ў Маскве. У турніры возьмуць удзел зборныя Беларусі, Казахстана і Расіі.
Адзначым таксама, што ў трэнерскі штаб Скабелкі ўвойдзе беларускі трэнер Уладзімір Копаць, а таксама беларускі спецыяліст па АФП Кірыл Лягчакоў.
Нагадаем, што трэнер ужо ўзначальваў зборную Казахстана з 2018 па 2020 год.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com