Протас адзначыўся галявым пасам у матчы з «Вініпегам». «Кэпіталс» выйгралі матч
12 снежня 2022, 08:13
У ноч з 11 на 12 снежня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Вашынгтон», за які гуляе беларускі нападаючы Аляксей Протас, абгулялі «Вініпег» (5:2).
Беларус выйшаў на лёд у чацвёртым звяне з Нікам Даўдам і Гарнэтам Хэтэўэйем. На 24 хвіліне звяно арганізавала першую шайбу ў вароты «Джэтс», Пратас запісаў на свой рахунак асіст.
Беларускі нападаючы правёў на лёдзе 13:03, з якіх 1:04 у меншасці і, акрамя асістаў, вызначыўся 4 кідкамі па варотах саперніка і здзейсніў 2 сілавыя прыёмы, пры паказчыку карыснасці «+1».
У цяперашнім сезоне ў Протаса 6 (3+3) заробленых ачкоў у 30 матчах, пры паказчыку карыснасці «+1».
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com