Скарэнаў аформіў асістэнцкі хет-трык за маскоўскае «Дынама». «Тарпеда» абыграла масквічоў дзякуючы галу Бокуна
8 сакавіка 2023, 20:19
8 сакавіка адбыўся 4-ы матч серыі першага раунда Кубка Гагарына, у якім маскоўскае «Дынама», за якое выступае беларускі нападаючы Аляксандр Скарэнаў, саступіла ў авертайме «Тарпеда» з Даніілам Бокунам у складзе з лікам 5:4.
Скарэнаў паўдзельнічаў у трох галах сваёй каманды і аформіў асістэнцкі хет-трык. А Бокун закінуў пераможную шайбу «Тарпеда» ў матчы, пры гэтым ніжагародцы змаглі адыграцца з 0:2.
Ніжагародцы зраўнялі лік у серыі – 2:2.