Усаў аформіў трэцюю шайбу ў АХЛ
6 красавіка 2023, 08:20
У матчы АХЛ «Сірак'юз Кранч», за які выступае беларускі нападаючы Ілля Усаў, у авертайме выйграў у «Рочастэра» з лікам 3:2.
На рахунку беларуса закінутая шайба і 4 кідкі па варотах саперніка. Усаў быў прызнаны трэцяй зоркай матча.
У актыве беларускага форварда 15 (3+12) набраных ачкоў у 52 матчах, пры паказчыку карыснасці «+2». Усаў перапыніў безгалявую серыю, якая доўжылася з 26 лістапада.