Мінскае «Дынама» захавала правы на Сапегу
8 траўня 2023, 18:06
Мінскае «Дынама» паўтарыла кантрактную прапанову Сяргею Сапегу.
Абаронца знаходзіўся ў статусе абмежавана вольнага агента. Раней Сапега атрымаў афэршыт ад «Авангарду». Пасля чаго «Дынама» паўтарыла ўмовы омскага клуба.
Правы на Сяргея Сапегу замацаваныя за «Дынама».
У мінулым сезоне хакеіст правёў 66 гульняў за мінскую каманду, закінуў 5 шайб і аддаў 14 галявых перадач.