Да перамогі над французамі Беларусь – адзіная, у каго Венгрыя выйгравала на ЧС па хакеі ў 21-м стагоддзі
16 траўня 2023, 23:45
Зборная Венгрыі заваявала першыя ачкі ў элітным дывізіёне ЧС па хакеі.
Венгрыя атрымала перамогу над Францыяй – 3:2 АТ.
Для Венгрыі гэта другая перамога ў элітным дывізіёне ЧС па хакеі ў 21 стагоддзі. Першую перамогу венгры атрымалі ў 2016 годзе, калі выйгралі ў Беларусі з лікам 5:2.
18 траўня Венгрыя згуляе са Швецыяй.