Найлепшы гулец Экстралігі-2022/23 Рэмезаў падоўжыў кантракт з «Нёманам»
14 чэрвеня 2023, 19:06
Нападаючы Мікіта Рэмезаў падпісаў новы кантракт з «Нёманам».
У мінулым сезоне ў 38 матчах ён набраў 47 (12+35) балаў, а ў 14 паядынках плэй-оф зарабіў 8 (4+4) ачкоў.
Ён стаў найлепшым гульцом Экстралігі.