Крышталь перайшоў у «Юнацтва»
26 чэрвеня, 16:19
Нападаючы Георгій Крышталь стаў гульцом «Юнацтва». Пагадненне разлічана на адзін сезон.
Мінулы сезон Крышталь правёў на правах арэнды ў «Металургу», у складзе якога стаў чэмпіёнам Беларусі, згуляў 65 матчаў, набраў 12 (3+9) балаў.