Феактыстаў падоўжыў кантракт з «Сочы»
6 ліпеня, 16:33
33-гадовы беларускі нападаючы Мікіта Феактыстаў працягнуў кантракт з «Сочы»
За каманду хакеіст выступае 2,5 сезона.
Усяго ў складзе «Сочы» Феактыстаў правёў 119 гульняў і запісаў у актыў 38 (13+25) ачкоў, у мінулым сезоне - 53 матчы і 16 (6+10) балаў.
Усяго ў КХЛ нападаючы згуляў 164 матчы і набраў 45 (17+28) ачкоў.