Чух пасля 4:2 над «Металургам»: «У пачатку матча думаў, што «Ліду» зноў чакае бяда»
Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб перамозе над «Металургам» (4:2).
– Мяркуючы па пачатку, думаў, што нас зноў чакае бяда нейкая. Але ў другім перыядзе хлопцы сабраліся і паказалі той хакей, у які мы гулялі на старце чэмпіянату. Вялікі ім дзякуй за тое, што біліся. Сённяшняя перамога – іх заслуга. Яны – малайцы!
– У прынцыпе, і ў іншых матчах ваша каманда калі і прайгравала, то паказвала пры гэтым годны хакей.
– Гэта так. Але ў апошніх трох матчах усё разладзілася, прыйшлося ізноў шукаць сваю гульню. На шчасце, сёння мы знайшлі той калектыў, які можа выйграваць.
– Сённяшняя перамога – гэта найлепшы момант для «Ліды» ў цяперашнім сезоне?
– Так, адназначна. Да таго ж гэта яшчэ і мая першая перамога над «Металургам» у якасці галоўнага трэнера «Ліды».
– Пархомчык дэбютаваў у экстралізе і па ходзе матчу вы яго паднялі да першага звяна.
– Ён – малайчына. Шчыра, вельмі задаволены яго гульнёй, – сказаў Чух.