Беларус Мікульчык увайшоў у трэнерскі штаб новакузнецкага «Металурга» з ВХЛ
16 кастрычніка, 10:29
У трэнерскі штаб новакузнецкага «Металурга» (ВХЛ) увайшоў беларускі спецыялiст Алег Мікульчык. Ён стане адным з асістэнтаў Аляксея Мядзведзева.
Раней Мікульчык выступаў за зборную Беларусі. У сезоне-2022/23 з'яўляўся старэйшым трэнерам «Авангарда» з КХЛ.
У сёлетнім сезоне працаваў у мінскай школе «Юнацтва», дзе ўваходзіў у трэнерскі штаб каманд U17 і U18.