Ягор Борыкаў: «Не шкадую, што не з'ехаў у Амерыку. Спадабалася перадсезонка з мінскім «Дынама»
9 лістапада, 15:50
Нападаючы мінскага «Дынама» Ягор Борыкаў расказаў пра развіццё сваёй кар’еры.
«Адмовіўся з’ехаць за акіян? Аб сваім рашэнні не шкадую. Прайшоў перадсезонку з мінскім «Дынама», папрацаваў з Дзмітрыем Вячаслававічам Квартальным, з усім трэнерскім штабам, і мне спадабалася», – сказаў Борыкаў.
Борыкаў не ўдакладніў, у якую менавіта лігу яго запрашалі.