Зінадзін перайшоў у «Авангард»
24 лістапада, 16:59
«Авангард» узяў у арэнду ў «Тарпеда» беларускага брамніка Лорэнса Зінадзіна.
Мінулы сезон Зінадзін правёў у «Чайцы», у складзе якой стаў уладальнікам Кубка Харламава і быў прызнаны найлепшым варатаром фінальнай серыі. У гэтае міжсезонне перайшоў у «Дызель», за які згуляў адзін матч у ВХЛ.
26 верасня гулец далучыўся да гродзенскага «Нёмана», за які паспеў правесці 7 матчаў.