1+1 Сідарава прынеслі «Саскатуну» перамогу над «Летбрыджам»
2 снежня, 08:35
«Саскатун» Ягора Сідарава ў WHL перамог «Летбрыдж» (3:1).
Беларус набраў 2 (1+1) балы, забіў пераможны гол, нанёс 6 кідкоў і зарабіў «+ 3».
Усяго ў актыве Сідарава 35 (25+10) балаў у 26 паядынках сезону, пры паказчыку карыснасці «+ 5» і 20 хвілінах штрафу.