Даніл Бутэнка пакінуў «Брэст»
5 снежня, 10:53
Абаронца «Брэста» Даніл Бутэнка пакінуў каманду, кантракт з абаронцам з Казахстана скасавалі па згодзе бакоў.
«22-гадовы хакеіст разам з нашай камандай стаў бронзавым прызёрам Кубка Салея (5 матчаў, 0+2). У чэмпіянаце на яго рахунку тры галы і дзве перадачы ў 25 гульнях пры паказчыку карыснасці «0».
Дзякуем за гульню! Поспехаў у далейшай кар'еры!», – паведаміла прэс-служба «Брэста».